wd wp Пошук:

Вялікі яловы караед

Вялікі яловы караед, Друкар[1] (Ips typographus) — жук подсемейства караедаў. Шырока распаўсюджаны ў іглічных, пераважна яловых лясах Еўразіі. Адносіцца да асабліва небяспечных шкоднікаў лесу.

Апісанне

Мае цыліндрычнае чорна-карычневае, даўжынёй 4,2—5,5 мм цела, апушанае валасінкамі. Сілкуецца карой іглічных дрэў, прагрызаючы ў ёй хады.

Арэал

Уся тэрыторыя Еўропы за выключэннем стэпавай зоны, Сібір, Далёкі Усход (уключаючы Камчатку, Сахалін, Паўднёвыя Курылы), Закаўказзе, Казахстан, Паўночная Афрыка, Турцыя, Манголія, Паўночны Кітай, Карэя. Від завезены ў Паўночную Амерыку.

Месцапражыванне

У межах шырокага арэала жыве ў разнастайных умовах і стацыях, дзе растуць дрэвы кармавых парод. Сустракаецца ў раўнінных і горных лясах, каля рачных і нагорных насаджэнняў. У лясной зоне сярэдняй паласы від насяляе практычна паўсюдна на тэрыторыі ўсяго арэала асноўнай кармавой пароды — елкі, у меншай ступені кедраў, лістоўніцы, і іншых іглічных.

Аддае перавагу яловым насаджэнням, якія растуць на суглінкавых і супясчаных лясных глебах. Таксама селіцца ў больш вільготных тыпах ельнікаў. Засяляе свежы буралом, ветравал, бярвёны на складах лесаматэрыялаў, парубачныя рэшткі на прасеках, кінутыя бярвёны, а таксама хворыя і аслабленыя дрэвы.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Караеды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання