«Вялікая хваля ў Канагаве» (яп. 神奈川沖浪裏) — гравюра на дрэве японскага мастака Кацусіка Хокусая.
«Вялікая хваля ў Канагаве» ўпершыню была прадстаўлена публіцы ў 1832 годзе, і з’яўляецца першай гравюрай з серыі «Трыццаць шэсць відаў Фудзі», а таксама самым вядомым творам Кацусіка Хокусая. Копіі гравюры вісяць у Метраполітэн-музеі ў Нью-Ёрку, Брытанскім музеі ў Лондане, і яшчэ адна ў доме Клода Манэ ў Жыверні, Францыя.
На гравюры намалявана вялізная хваля, якая навісла над чоўнам каля прэфектуры Канагава. Гара Фудзі віднеецца ўдалечыні і з’яўляецца фонам да асноўнага дзеяння карціны. Як і ўсе астатнія гравюры з гэтай серыі, «Вялікая хваля ў Канагаве» ўяўляе сабою від на гару Фудзі ў пэўных умовах.
Вялікая хваля ў Канагаве на Вікісховішчы |