wd wp Пошук:

Вялікая лясная свіння

Вялікая лясная свіння (Hylochoerus meinertzhageni) — від сямейства свінняў (Suidae), распаўсюджаны ў Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы.

Асаблівасці

Вялікая лясная свіння — самы буйны прадстаўнік сямейства. Яе памеры дасягаюць 130—210 см, вышыня ў карку — 76-110 см, а вага — 130—275 кг. Сярэдняя велічыня асобін на ўсходзе арэала большая; самцы часцей за ўсё значна буйнейшыя за самак. Доўгая і цвёрдая поўсць, афарбаваная ў чорны колер, з узростам пачынае выпадаць, з-за чаго цёмная скура выглядае голай. Кідаецца ў вочы буйная галава ў вялікім лычом і выяўленымі жаўлакамі па баках, асабліва ў самцоў. Іклы моцныя, але меней выторкваюцца, як у бародавачніка.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Свінні
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта