wd wp Пошук:

Вялікая Ельня

Вялікая Ельнявозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 16 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Быстрамаўцы. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,46 км². Найбольшая глыбіня 13,2 м. Даўжыня 1,35 км. Найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 3,2 км. Аб′ём вады 2,11 млн. м³. Плошча вадазбору 2,22 км².

Схілы катлавіны вышынёй 3—8 м (на поўначы і поўдні да 3 м), на захадзе стромкія, парослыя хмызняком, на ўсходзе спадзістыя, пад лугам. На поўначы і поўдні вузкія залівы. Берагі высокія, на захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Уздоўж берага дно да глыбіні 6 м пясчанае, глыбей ілістае. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй 7—50 м да глыбіні 1,5—2 м, падводная пашырана да глыбіні 4 м. На поўначы ўпадае ручай з возера Малая Ельня, на ўсходзе выцякае ручай у возера Абаб′е.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-07

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Абабіцкая група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна