wd wp Пошук:

Вялікае княства Уладзімірскае

Успенскі сабор ва Уладзіміры пабудаваны ў 1158—1160 гг. У XIII—XIV стст. функцыянаваў як галоўны сабор Паўночна-Усходняй Русі

Уладзіміра-Суздальскае княства — буйнейшая ўсходнеславянская феадальная дзяржава на паўночным усходзе былой Кіеўскай дзяржавы. З X да сярэдзіны XII стагоддзяў Растова-Суздальскае княства — княжацкая воласць у складзе Кіеўскай Русі. Сталіцы — Растоў, Суздаль. З сярэдзіны XII стагоддзя зямля-дзяржава. Сталіца — Уладзімір на Клязьме (1157). Спустошана мангола-татарамі ў 1238 годзе. У XIII—XIV стагоддзях тэрыторыя ўладзімірскага вялікага князя. Пазней землі Уладзіміра-Суздальскага княства ўвайшлі ў склад Маскоўскага княства.

Гісторыя гэтага княства працягвалася да 1328 года, калі Іван Данілавіч Каліта перанёс сталіцу ў Маскву, аднак да 1432 года вялікія князі маскоўскія па-ранейшаму ўступалі на пасад ва Уладзіміры.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Гісторыя Яраслаўскай вобласці
Катэгорыя·Зніклі ў 1389 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1125 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Уладзімірскай вобласці
Катэгорыя·Гісторыя Кастрамскай вобласці
Катэгорыя·Кіеўская Русь
Катэгорыя·Гісторыя Маскоўскай вобласці