wd wp Пошук:

Вялікае Гародна

Вялі́кае Гаро́днавозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнец.

Плошча паверхні 0,24 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,38 км, даўжыня берагавой лініі 2,12 км. Плошча вадазбору 1,25 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 18 м, у паўднёвай частцы возера спадзістыя, вышынёй да 2 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. У паўднёвай частцы возера берагі нізкія. Дно возера выслана сапрапелем.

Возера слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае пратока ў возера Малое Гародна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна