wd wp Пошук:

Вялікае Астраўлянскае

Вялікае Астраўлянскаевозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Усыса, за 10 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Гарадок, каля вёсак Астраўляне і Сухарукава.

Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня возера 1,2 км, найбольшая шырыня 0,32[3] км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км.

Катлавіна возера лагчыннага тып, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя і месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае. На возеры востраў плошчай каля 1 га[3]. Возера эўтрофнае. У возера ўпадаюць ручаі, на паўднёвым захадзе — пратока (ручай) з возера Малое Астраўлянскае[3], на паўночным усходзе — ручай з возера Бяздоннае. У паўночнай частцы Вялікае Астраўлянскае злучана ручаём Астраўлянка з ракой Усыса.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. Постановление Совета Министров РБ от 20.02.07 г. № 220. «Cхема размещения рыболовных угодий для Витебской области: Бешенковичский, Браславский, Верхнедвинский, Витебский, Глубокский, Городокский, Докшицкий, Дубровенский, Лепельский, Лиозненский, Миорский районы» (руск.)
  3. 1 2 3 Інфармацыя на сайце antfish.com(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна