Вяйнё Валдэмар Аалтанен[4] (фінск.: Wäinö Aaltonen, 8 сакавіка 1894, Марціла — 30 мая 1966, Хельсінкі) — фінскі скульптар.
Вучыўся ў мастацкай школе Асацыяцыі мастакоў Фінляндыі ў Турку (1910-15) у В. Вестэрхолма, а таксама за мяжой. Падчас паездкі ў Італію ў 1923 выпрабаваў моцны ўплыў прадстаўнікоў кубізму і футурызму — мастацкіх напрамкаў, якія сталі асноўнымі ў яго творчасці. Заваяваў аўтарытэт манументальнымі кампазіцыямі, якія сімвалізуюць незалежнасць краіны (фігуры на мосце ў Тамперэ, 1927-29; група «Праца і будучыня», якая ўпрыгожвае залу пасяджэнняў сейма ў Хельсінкі, 1930; і інш.)
Працаваў у граніце і мармуры, шырока выкарыстоўваў таксама дрэва, тэракоту і бронзу.