wd wp Пошук:

Вяйнянскі сельсавет

Вяйня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вейна.

Гісторыя

Утвораны 22 ліпеня 1960 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Грабянёўскага і Дарскага сельсаветаў[1]. 15 студзеня 1965 года з часткі сельсавета зноў утвораны Дарскі сельсавет у складзе 18 населеных пунктаў (Вялікая Бароўка, Гародня, Грышанава, Дары I, Дары II, Зімніца, Кадзіна, Латрошча, Любуж, Малая Бароўка, Мядзвёдаўка, Падбелле, Падгор’е, Раманавічы, Сідараўка, Таранава, Шчэжар I і Шчэжар II)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4889 чалавек[3], з іх 92,9 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,4 % — армяне[4].

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 8 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[3]
Васход аграгарадок 1662 604 1775
Вейна аграгарадок 1717 578 1684
Вільчыцы вёска 415 196 394
Губанаў пасёлак 94 33 149
Зацішша вёска 256 100 227
Навасёлкі вёска 512 203 483
Палетнікі вёска 137 57 141
Смалякоў пасёлак 37 17 36

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Славутасці

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. 1 2 Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Вяйнянскі сельсавет