wd wp Пошук:

Вязгіна

Вязгіна (руск.: Вязгино) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.

Геаграфія

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 25 км на поўнач ад г. Смаленска, на берагах ракі Жараспея, за 20 км на поўнач ад аўтамагістралі M1. Насельніцтва — 330 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Вязгінскага сельскага паселішча. У вёсцы ёсць наступныя вуліцы: Міру, Маладзёжная, Дарожная, Набярэжная.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Эканоміка

Пошта, дом культуры, сельгаспрадпрыемства «Ліпецкае», дзіцячы сад.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)