Вяжо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Вяжоўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Асташоўскі сельсавет у складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Асташова. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР. 1 красавіка 1931 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вяжоўка, сельсавет перайменаваны ў Вяжоўскі[1]. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года ў склад Іванскага сельсавета перададзены вёскі Касмыры і Маргі[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 16 жніўня 1965 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Альшанскага сельсавета[3].