wd wp Пошук:

Вяжанка

Вяжа́нка (польск.: Wieżanka), беларуская назва — Ве́жанка (па-падляску: Viežanka) — прысёлак вёскі Волька ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Насельніцтва

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Св. Антонія Пячорскага ў Курашэве[1]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Св. Біскупа Станіслава ў Нараве[2]).

Гісторыя

Вежанка была заснавана Яўстафім Халецкім каля 1570 г. у Бельскай пушчы. Да 1742 г. з’яўлялася каралеўскай уласнасцю, пасля была аддана Яну Юзафу Вільчэўскаму. Каля 1793 г. Вільчэўскія фундавалі тут уніяцкую капліцу (праўдападобна была пасля перанесеная ў Кленікі, а ў 1864 г. у Козлікі). Вядома, што на пачатку 19 ст. належала да ўніяцкай парафіі ў Кленіках, а ў 1903 г. да парафіі ў Ласінцы[3]. У міжваенны перыяд Вежанка прыналежала да гміны Ласінка Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 16 жыхароў (9 каталікоў і 7 праваслаўных, 8 жыхароў было палякамі і 8 беларусамі)[4]. Пасля Другой сусветнай вайны Вежанка была далучана да гміны Чыжы.

Зноскі

  1. Cerkiew św. Antoniego Pieczerskiego w Kuraszewie. Фейсбук. (польск.)  (18 мая 2015).
  2. NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (польск.) . Diecezja drohiczyńska (18 мая 2015).
  3. Grzegorz Sosna, Antonina Troc-Sosna: Łosinka — Parafia na skraju Puszczy Ladzkiej, Bielsk Podlaski — Ryboły: Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, 2009, s. 186—188
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (польск.)  (18 мая 2015).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Чыжы (гміна)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Катэгорыя·Населеныя пункты Гайнаўскага павета