Вю́ртэмберг (ням.: Württemberg) — гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе Германіі, частка рэгіёна Швабія, цэнтральным горадам якой на працягу працяглага перыяду быў Штутгарт. У мінулым герцагства, затым каралеўства; з ліквідацыяй манархіі стаў свабоднай народнай дзяржавай у складзе Веймарскай рэспублікі, якая была скасавана пасля Другой сусветнай вайны. З 1952 года — у складзе федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг.
Уладарны дом Вюртэмбергаў упершыню з’явіўся на гістарычнай арэне ў XI стагоддзі. Першым вядомым прадстаўніком дому быў Конрад I. У XII стагоддзі Вюртэмбергі атрымліваюць тытул графаў.
Асноўны артыкул: Герцагства Вюртэмберг У 1495 годзе Вюртэмберг атрымлівае статус герцагства.
Асноўны артыкул: Каралеўства Вюртэмберг У 1806 годзе Вюртэмберг увайшоў у склад Рэйнскага Саюза і атрымаў ад Напалеона I Банапарта статус каралеўства.
З 1806 да 1918 года Вюртэмбергам кіравалі чатыры караля:
Падчас Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года апошні вюртэмбергскі кароль Вільгельм II адрокся ад прастола.
Асноўны артыкул: Свабодная народная дзяржава Вюртэмберг