wd wp Пошук:

Вэнь Ідо

Вэнь Ідо (2 лістапада 1899, правінцыя Хубэй — 15 ліпеня 1946, Куньмін) — кітайскі паэт, літаратуразнавец, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і памешчыка. Скончыў універсітэт Цынхуа. Вывучаў літаратуру і жывапіс у ЗША. Вярнуўшыся на радзіму, чытаў курсы літаратуры ў універсітэтах Кітая. Выступаў з антыўрадавымі артыкуламі. Пачаў друкавацца ў 1916. Зборнікі вершаў «Чырвоная свечка» (1923), «Мёртвая вада» (1928) напісаны пад уплывам англійскіх рамантыкаў. Паэзія Вэнь Ідо адрозніваецца высокім майстэрствам, навізной формы, адыграла вялікую ролю ў развіцці новай кітайскай літаратуры. Вывучаў творчасць Цянь Цзяна, кітайскую міфалогію, помнікі старажытнай культуры. Яго праца над тэкстамі «Шыцзін» і «Чу цы» («Чускіх строфаў») з’явілася каштоўным укладам у кітайскую тэксталогію.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кітайскамоўныя паэты
Катэгорыя·Кітайскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Кітая
Катэгорыя·Выкладчыкі ўніверсітэта Цынхуа
Катэгорыя·Публіцысты Кітая
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Цынхуа
Катэгорыя·Пісьменнікі Кітая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных