Вэлыканавасілкаўскі раён[1] (укр.: Великоновосілкі́вський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Данецкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Вэлыка Навасілка[1] (укр.: Велика Новосілка).
Утвораны 7 сакавіка 1923 года. Насельніцтва раёна на 1 красавіка 2017 года складае 39019 чалавек, плошча — 1900 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 16 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 15 пасёлкаў і 51 сяло.