wd wp Пошук:

Вышэйшая школа менеджменту інфармацыйных сістэм

Вышэйшая школа менеджменту інфармацыйных сістэм (лат.: Informācijas sistēmu menedžmenta augstskola) — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Агульная характарыстыка

Вышэйшая школа менеджменту інфармацыйных сістэм - гэта холдынгавая кампанія, якая забяспечвае поўны цыкл адукацыі: ад дашкольнай падрыхтоўкі, ў сярэдняй і вышэйшай школе (у тым ліку ў бакалаўрыяце і магістратуры) да дактарантуры. У структуру холдынгу ўваходзяць таксама 2 філіялы: Латгальскі філіял у Даўгаўпілсе і міжнародны філіял у Фергане (Узбекістан).

У 1994 годзе на базе былога Рыжскага авіяцыйнага ўніверсітэта ўзнікла некалькі прыватных вышэйшых навучальных устаноў, адной з якіх была Вышэйшая школа менеджменту інфармацыйных сістэм. Практычна адразу былі акрэдытаваныя 3 навучальных напрамкі: упраўленне прадпрымальніцкай дзейнасцю, інфармацыйныя сістэмы і турызм.

Сёння вучэльня з’яўляецца адной з самых папулярных прыватных вышэйшых навучальных устаноў сярод абітурыентаў у Латвіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рыга
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з латышскай мовай навучання
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта