wd wp Пошук:

Вышэйшая школа кіравання персаналам у Варшаве

Вышэйшая школа кіравання персаналам у Варшавепольская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка

Вучэльня была заснавана ў 2001 годзе. Мае права ажыццяўляць адукацыйныя праграмы па спецыяльнасцях на ўзроўні бакалаўрыяту па сацыялогіі, бяспецы і менеджменту. ВНУ не мае факультэтаў,а толькі наступныя інстытуты: Інстытут чалавечага капіталу, Інстытут нацыянальнай бяспекі і Інстытут анімацыі і новых медыяў. У вучэльні таксама ёсць цэнтр планавання кар’еры, які праводзіць прафесійныя кансультацыі для студэнтаў і навучанне для палягчэння выхаду на рынак працы. Ён таксама арганізуе Варшаўскі акадэмічны кірмаш вакансій “Jobbing”. У школе працуюць навуковыя колы для студэнтаў, сярод якіх сацыялагічны гурток, гурток нацыянальнай бяспекі і трэнерская секцыя.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2001 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Варшава