wd wp Пошук:

Вышэйшая сацыяльна-прыродазнаўчая школа імя Вінцэнта Поля ў Любліне

Вышэйшая сацыяльна-прыродазнаўчая школа імя Вінцэнта Поля ў Любліне (польск.: Wyższa Szkoła Społeczno-Przyrodnicza im. Wincentego Pola w Lublinie) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Любліне.

Агульная характарыстыка

Вучэльня дзейнічае на падставе рашэння міністра народнай адукацыі Польшчы ад 12 ліпеня 2000 года. Названа ў гонар Вінцэнта Поля - польскага паэта і географа, які нарадзіўся ў Любліне. Школа зарэгістраваная ў рэестры міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы пад нумарам 186. Працэс навучання ажыццяўляецца ў стацыянарнай і нестацыянарнай форме па праграмам бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры. Вучэльня таксама арганізуе курсы жэставай мовы і курсы экскурсаводаў. Пры ВНУ дзейнічае таксама вышэйшая прафесійная школа, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі неўніверсітэцкага ўзроўню.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання