wd wp Пошук:

Вышыванкавая хада

Парад вышыванак у Кіеве ў 2015

Вышыва́нкавая хада́ (укр.: Вишива́нкова хода́) — святочны парад, з мэтай папулярызацыі ўкраінскага нацыянальнага адзення і ўкраінскіх традыцый ва Украіне. Нашэнне вышыванак стала папулярнай з’явай ва ўкраінскай гарадской культуры з пачатка 21 стагоддзя. Сімвалізуе зварот ўкраінскага грамадства да сваіх нацыянальных і культурных вытокаў. Пачынаючы з 2010 года, падобныя акцыі праводзяцца амаль кожны год у кожным абласным і раённым цэнтры. Часта з’яўляецца часткай ўкраінскіх этна-фестываляў або сходаў. Іншыя назвы — Марш у вышыванках, Парад вышыванак.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Святы Украіны
Катэгорыя·Украінская культура