Высо́каўскі раён — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкай вобласці БССР у 1940—1962 гг. Цэнтр — горад Высокае. Утвораны 15 студзеня 1940 г. 12 кастрычніка 1940 г. падзелены на 12 сельсаветаў: Агародніцкі, Баршчэўскі, Воўчынскі, Вярховіцкі, Гольскі, Лумненскі, Лютаўскі, Навасёлкаўскі, Расненскі, Стаўскі, Такарскі, Тымянкаўскі. У перыяд з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад акупацыяй нямецкіх войскаў. 16 жніўня 1945 г. Гольскі, Лумненскі, Такарскі, Тымянкаўскі сельсаветы перададзены ПНР, да раёна далучаны Амелянецкі, Бушміцкі, Ваўковіцкі сельсаветы перададзенага ПНР Кляшчэльскага раёна. 16 ліпеня 1954 г. скасаваны Амелянецкі, Ваўковіцкі, Лютаўскі, Навасёлкаўскі, Стаўскі сельсаветы. 17 красавіка 1962 г. раён скасаваны, а яго тэрыторыя далучана да Камянецкага раёна.