wd wp Пошук:

Вылячэнне хворага на вадзянку

Хрыстос вылечвае хворага, Рэмбрант, 1649

Вылячэнне хворага на вадзянку — падзея новазапаветняга апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Біблейскае апавяданне

Падзея запісана ў Евангеллі ад Лукі 14:1-6.

Згодна Евангелля ў адну з субот, Ісус увайшоў ў дом вядомага фарысея на вячэру, за Ім увесь час уважліва назіралі. Там перад ім быў чалавек, які пакутаваў ад вадзянкі, гэта значыць меў ненармальны ацёк цела.

Ісус спытаўся ў фарысэяў і тлумачальнікаў закона: «Ці дазваляецца лекаваць у суботу?» Але Яго апаненты ў адказ маўчалі. Тады Ісус дакрануўшыся да чалавека, ацаліў яго і адпусціў дахаты. Тады ён спытаўся ў іх: «Калі ў каго-небудзь з вас асёл альбо вол упадзе ў калодзеж, ці ж не адразу і выцягне яго і ў суботу?» І на гэты раз ў апанентаў Хрыста не было нічога, каб адказаць.

Гэты цуд, як і некаторыя іншыя (напрыклад, Вылячэнне згорбленай жанчыны), паказвае каштоўнасць жыцця чалавека перад цяжкімі рэлігійнымі правіламі фарысеяў, што чалавека можна ацаляць негледзячы на рэлігійныя правілы, калі гэта дасць гаротніку магчымасць пазбавіцца ад пакут.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Жыццё Ісуса Хрыста
Катэгорыя·Евангелле паводле Лукі
Катэгорыя·Цуды Ісуса Хрыста