wd wp Пошук:

Выканаўчы аддзел Русі

Выканаўчы аддзел для Валыні, Падолля і Украіны (польск.: Wydział Wykonawczy Rządu Narodowego dla Wołynia, Podola i Ukrainy), па-іншаму Выканаўчы аддзел Русі (польск.: Wydział Wykonawczy w Prowincjach Rusi) — рэгіянальны орган улады паўстанцаў у перыяд паўстання 1863—1864 гадоў, быў створаны 21 чэрвеня 1863 згодна з дэкрэтам Часовага Нацыянальнага Урада ад 22 мая 1863 «Аб стварэнні Выканаўчага аддзела Русі». Рэзідэнцыя — г. Жытомір.

Як орган улады паўстанцаў усталяваў сваю ўладу над адпаведнымі губернскімі праўленнямі, быў падзелены на секцыі. Кіраўніцтва аддзелу адпаведна прызначала кіраўнікоў паветаў, гарадоў і мястэчак. Пасля прызначэння 10 ліпеня 1863 галоўнакамандуючым войск Русі генерала Эдмунда Ружыцкага кампэтэнцыя выканаўчага аддзела была абмежавана функцыямі грамадзянскай адміністрацыі.

Склад аддзела

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Гісторыя Украіны (1795—1917)
Катэгорыя·Паўстанне 1863—1864 гадоў