wd wp Пошук:

Вызваленчая армія Арома

Вызваленчая армія Арома, ВАА (арома: Waraana Bilisummaa Oromoo) — аромская ўзброеная групоўка, якая адкалолася ад Фронту вызвалення Арома ў 2018 годзе[1]. Члены арганізацыі не прызналі падпісанае «фронтам» мірнае пагадненне з уладамі Эфіопіі і працягнулі ўзброеную барацьбу[2].

Гісторыя

У 1973 годзе аромскімі нацыяналістамі быў створаны Фронт вызвалення Арома. Падчас грамадзянскай вайны ў Эфіопіі арганізацыя вяла актыўныя баявыя дзеянні супраць Дэрга. Пасля падзення гэтага ваенна-сацыялістычнага ўрада фронт працягнуў сваю барацьбу супраць эфіопскіх уладаў.

У 2018 годзе парламент Эфіопіі выключыў арганізацыю са спісу тэрарыстычных, у які яна была ўнесеная ў 2011 годзе. У жніўні 2018 года прэзідэнт рэгіёну Аромія Лема Мергеса і лідар фронту вызвалення Арам Давуд Ібса падпісалі пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў[3].

Аднак не ўсе члены групоўкі пагадзіліся з мірным пагадненнем, і частка баевікоў працягнула ўзброеную барацьбу, стварыўшы «Вызваленчую армію Арома»[2].

Прававы статус

6 мая 2021 года Палата народных прадстаўнікоў Эфіопіі абвясціла ВАА тэрарыстычнай арганізацыяй[4].

Злачынствы

Групоўка абвінавачваецца ў забойствах на нацыянальнай глебе (так, ёй прад’яўлеецца забойства 54 прадстаўнікоў народнасці амхара ў вёсцы Гава Канке)[5]. Паводле агульных ацэнак, у 2018—2020 гадах члены арганізацыі забілі 700 мірных жыхароў[6][7].

Зноскі

  1. Ethiopia govt agrees peace deal with Eritrea-based ’ex-terror’ group(англ.)  (7 August 2018).
  2. 1 2 Ethiopia: The Oromo Liberation Front is not a terrorist organisation(нявызн.) (27 July 2021).
  3. Эфиопия и “Фронт освобождения Оромо” подписали соглашение о примирении(нявызн.). РИА Новости (7 жніўня 2018). Праверана 25 жніўня 2018.
  4. Ethiopia: Victory for the Oromo will come from winning hearts and minds, not terrorising people(нявызн.) (18 June 2021).
  5. At least 54 killed in Ethiopia massacre, says Amnesty(нявызн.). The Guardian (2 лістапада 2020). Праверана 2 November 2020.
  6. Guji Oromo need freedom from liberators(нявызн.) (3 August 2020).
  7. Worsening violence in western Ethiopia forcing civilians to flee(нявызн.) (20 March 2021).
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узброеныя групоўкі ў Эфіопіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нацыяналістычныя арганізацыі
Катэгорыя·Сепаратызм