wd wp Пошук:

Выбух у Пецярбургскім метрапалітэне

Выбух у пецярбургскім метрапалітэне — выбух, які адбыўся 3 красавіка 2017 года ў пецярбургскім метрапалітэне на перагоне паміж станцыямі Тэхналагічны інстытут і Сянная плошча. У выніку выбуху загінулі 13 (на 12:27 04.04.2017)[1] чалавек, пацярпеў 51 чалавек[2][3].

Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі ўзбудзіў крымінальную справу пасля выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга. Па словах Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, разглядаюцца бытавая і крымінальная версіі выбухаў у метро, а таксама версія тэракта. Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі афіцыйна назвала выбух у пецярбургскім метро тэрактам.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, родным і блізкім трагічна загінулых і параненых у выніку выбуху ў пецярбургскім метро[4].

Зноскі

  1. http://tass.ru/proisshestviya/4151387
  2. http://www.rbc.ru/rbcfreenews/58e30b659a79477e894ba411
  3. Список на сайте МЧС Архівавана 4 красавіка 2017.
  4. Спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·2017 год у Расіі
Катэгорыя·Катастрофы 2017 года
Катэгорыя·Падзеі 3 красавіка
Катэгорыя·Пецярбургскі метрапалітэн
Катэгорыя·Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Красавік 2017 года
Катэгорыя·Выбухі
Катэгорыя·Аварыі і тэракты ў метрапалітэне