wd wp Пошук:

Вусны пякельныя

Архангел зачыняе сківіцы пекла. Мініяцюра з Вінчэстэрскага Псалтыра(англ.) бел. XII стагоддзя.
Мініяцюра з Часаслова Кацярыны Клеўскай(англ.) бел., Бібліятэка Моргана(руск.) бел., MS M.945, f. 107r

Вусны пякельныя (грэч.: στόμα αδου) — папулярны ў сярэднявечнай іканаграфіі матыў — выява брамы пекла ў выглядзе раскрытай пашчы пачвары. Ён з’яўляецца ў англасаксонскім мастацтве і, верагодна, сыходзіць каранямі ў германскія легенды пра рагнарока. У XII—XIII стагоддзі распаўсюджваецца па ўсёй Еўропе (асабліва ў такіх сюжэтах, як «Страшны суд» і «Сашэсце ў пекла(руск.) бел.»). У Эксетэрскай кнізе(англ.) бел. вусце апраметнай супастаўлена са сківіцамі левіяфана. Эль Грэка быў адным з апошніх мастакоў, якія распрацоўвалі гэты сярэднявечны матыў.

Іканаграфія вуснаў пякельных заснавана на шэрагу біблейскіх вершаў, якія паказваюць лёс грэшнікаў. Так, у грэчаскім перакладзе 140-га псалма, выкананым Сімахам Эвіянітам(руск.) бел., сказана: «рассыпаныя косткі нашы ў вуснах пякельных» (у беларускамоўным перакладзе Васіля Сёмухі гэтая фраза перакладзеная як «сыплюцца косткі нашыя ў шчэлепы апраметнай»[1]). У прарока Ісаі апісваецца, што з-за злачынстваў народа «За тое пашырылася апраметная, і над меру раззявіла пашчу сваю»  (Іс. 5:14).

Іканаграфія вуснаў пякельных мае два асноўныя іканаграфічныя тыпы:

Зноскі

  1. Псалом 140 у перакладзе В. Сёмухі(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пекла
Катэгорыя·Англасаксонскае мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Хрысціянская іканаграфія