wd wp Пошук:

Вусач фіялетавы плоскі

Вусач фіялетавы плоскі[1] (Callidium violaceum) — жук сямейства вусачоў.

Мае плоскі грудны шчыт, усеяны грубымі кропкамі; надкрыллі яго груба маршчыністыя і зярністыя, афарбоўка сіняя або фіялетавая; вусікі, лапкі і брушка бурыя; вусікі ў самцоў і самак карацей цела; даўжыня 70-75 мм (па іншых дадзеных — 11-13 мм)[2].

Гэты від, які сустракаецца па ўсёй Еўропе і завезены ў Паўночную Амерыку, шкодзіць у некаторых мясцовасцях мёртвай драўніне, нападаючы на дошкі, платы, а таксама мэблю і да таго падобнае.

Для засцярогі ад жукоў рэкамендуюць прамакаць дрэва хлорыстым цынкам, сулемай і іншымі рэчывамі.

Зноскі

  1. Вусачы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. С. 499
  2. Плавильщиков Н.Н. Определитель насекомых.. — 1994. — С. 241.

Літаратура

 

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вусачы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак