Вульфеніт — мінерал, малібдат свінцу, які ўтрымовае свінец (56%) і малібдэн (26%). Атрымаў сваю назву ў гонар аўстрыйскага мінеролага Франца фон Вульфа (1728-1805). У выглядзе асобных добра ўтвораных крышталёў на сценках пустэч і расколін, крышталі звычайна сабраны ў прыгожыя друзы. Знешні выгляд крышталёў пласціністы або дыпірамідальны. Папулярны калекцыйны камень.
Хімічная формула мінерала: Pb [MoO4]. Колер ад жоўта-аранжавага да васкова-жоўтага. Таксама можа быць жаўтлява-шэрым, аліўкава-зялёным, карычневым, чырванавата-карычневым да яркага-чырвонага. Смаляны бляск, на заломах амаль алмазны.
Шчыльнасць: 6500-7000 кг / м ³. Цвёрдасць: 3 па шкале Моаса.