wd wp Пошук:

Вулькаўскае возера

Вулькаўскае возера — возера ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці за 0,5 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Целяханы, на заходняй ускраіне вёскі Вулька, у басейне ракі Ясельды. Уваходзіць у сістэму Агінскага канала, які злучае возера са Шчарай і Ясельдай. Мае карставае паходжанне, вызначаецца авальнай формай, невялікім памерам і значнымі глыбінямі.

Плошча паверхні 0,49 км², даўжыня 1,03 км, шырыня 0,68 км. Найбольшая глыбіня 23,8 м, сярэдняя 6,3 м. Аб’ём вады 3,12 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км.

Іхтыяфаўна

Лешч, шчупак, акунь, джгір, плотка, краснапёрка, лінь, срэбны карась, ракі і іншыя.

Сучасныя экалагічныя праблемы

Сёння Вулькаўскае возера з’яўляецца прыродным адстойнікам лішкаў вады з Выганашчанскай меліярацыйнай сістэмы. Вада з меліярацыйнай сістэмы на Агінскім канале паступае ў возера без першапачатковага адстойвання і ачысткі. У выніку такога ўздзеяння за апошнія 20 гадоў адбыліся значныя негатыўныя змены ў экалагічным стане возера: знізілася празрыстасць вады, адбываецца забалочванне берагоў, збяднеў раслінны і жывёльны свет возера — адным словам адбываецца паскоранае старэнне вадаёма. Возера з алігатрофнага ператварылася ў мезатрофнае.

Мікратапанімія возера

Некаторыя часткі возера (урочышча, фацыі) здаўна маюць сярод мясцовага насельніцтва уласныя назвы, які ў пэўнай ступені адлюстроўваюць адметнасці і гісторыю гэтых урочышчаў. Найбольш вядомыя з іх:

Умовы для адпачынку

У возера высокія і прыдатныя для падыходу да вады берагі. На заходнім беразе абсталявана фестывальная пляцоўка з амфітэатрам, пірсам, пляжам, спартыўным сектарам, прыбіральнямі, умывальнікамі, альтанкамі і г.д. Непадалёк знаходзіцца гасцініца Целяханскай ЖКГ.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Івацэвіцкага раёна
Катэгорыя·Басейн Ясельды
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі