wd wp Пошук:

Вулканы Камчаткі

Найвялікшы вулкан Карчаткі - Ключаўская Сопка (4750 м)

Вулканы Камчаткі - вулканы ва ўсходняй частцы Расіі на паўвостраве Камчатка, частка Ціхаакіянскага вулканічнага вогненага кальца.

Сусветная спадчына ЮНЕСКА

«Вулканы Камчаткі», як спадчына ЮНЕСКА, сталіся ў 1996 годзе, спіс якіх ў 2001 годзе быў пашыраны. У намінацыі «Вулканы Камчаткі» уключаныя біясферны запаведнік і федэральны заказнік, якія характарызуюцца ўнікальнай разнастайнасцю біялагічных відаў і маляўнічымі ландшафтамі[1]. Камітэт ЮНЭСКА уключыў Вулканы Камчаткі ў якасці аднаго з найбольш яркіх прыкладаў вулканічных рэгіёнаў свету, які змяшчае высокую шчыльнасць актыўных вулканаў, мноства розных тыпаў і шырокі спектр вулканічных асаблівасцяў.

Характарыстыка

Вызначыць дакладную колькасць вулканаў, размешчаных на Камчацкім паўвостраве, цяжка. У розных крыніцах згадваецца ад некалькіх сотняў, да больш чым тысячы вулканаў. Для вулканаў Камчаткі характэрна вялікая разнастайнасць формаў і памераў, яны фармаваліся ў розныя геалагічныя эпохі і ў цяперашні час праяўляюць актыўнасць у рознай ступені. Некаторыя вулканы з’яўляюцца дзеючымі[2]. У цяперашні час сярод вулканаў Камчаткі налічваецца каля 29 дзеючых.

Зноскі

  1. http://whc.unesco.org/en/list/765
  2. https://charter97.org/be/news/2016/1/24/188281/
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вулканы
Катэгорыя·Актыўныя вулканы
Катэгорыя·Вулканы Камчацкага края