wd wp Пошук:

Вужоўнікавыя

Вужоўнікавыя[1] (Ophioglossaceae) — сямейства папарацей, адзінае ў парадку Ophioglossales.

Апісанне

Сучасныя папараці, паходзяць, верагодна, непасрэдна ад раўнаспоравых форм палеазойскіх анеўрафітапсід. Вужоўнікі — самы своеасаблівы клас папарацей, іх сучасныя прадстаўнікі па шэрагу прыкмет значна адрозніваюцца ад тыповых папарацей. Выдзяляюць роды: вужоўнік (Ophioglossum), граздоўнік (Botrychium), гельмінтастахіс (Helminthostachys). Нешматлікасць відаў указвае на старажытнасць гэтай групы.

Арэал і экалогія

Большасць відаў вужоўніка прымеркавана да тропікаў, прадстаўнікі роду гельмінтастахіс (Helminthostachys) насяляюць у трапічных лясах усходняга паўшар’я, а граздоўнік (Botrychium) сустракаецца большай часткай у паўночна-ўмеранай зоне. Нягледзячы на старажытнасць, вужоўнікавыя прымеркаваны не толькі да заценяных лясоў, але растуць на лугах, балотах, у тундравых супольніцтвах.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Вужоўнікавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных