Врадзііўскі раён[1] (укр.: Врадіївський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мікалаеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Врадзііўка[1] (укр.: Врадіївка).
Утвораны ў 1967 годзе. Насельніцтва раёна на 1 мая 2015 года складае 18025 чалавек, плошча — 811 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 11 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 36 сёлаў.