wd wp Пошук:

Во Нгуен Зіяп

Во Нгуен Зіяп (в’етн. Võ Nguyên Giáp; 25 жніўня 1911 — 4 кастрычніка 2013) — в’етнамскi ваенны і палітычны дзеяч.

Бiяграфiя

Нарадзіўся 11 жніўня 1911 ў правінцыі Куан Бінь.

У 1924 паступіў у прэстыжную Нацыянальную акадэмію ў Хюэ (Ханой). Праз два гады быў выключаны за стварэнне студэнцкай арганізацыі, правёў тры месяцы ў турме за кіраўніцтва дэманстрацыямі. У 1930 быў заключаны ў турму на два гады за прыналежнасць да Камуністычнай партыі Індакітая (ІКП). Выйшаўшы з турмы, паступіў у ліцэй Альбер-Сарра ў Ханоі, скончыў яго з дыпломам па праве і палітычнай эканоміі. Быў прафесарам гісторыі ў ліцэі Тан Лон. У 1930-х гадах апублікаваў мноства артыкулаў па сацыяльна-эканамічнаму становішчу ў В’етнаме і міжнародных справах у такіх газетах, як «Голас народа», «Навіны і інфармацыя», «Труд», «Народ» і «Мы». У суаўтарстве з іншым членам кампартыi напісаў кнігу «Сялянскі пытанне».

У 1940 Зiяп сустрэўся з Хо Шы Мінам і неўзабаве стаў адным з яго бліжэйшых паплечнікаў. У 1944 арганізаваў Узброеную прапагандысцкую брыгаду, папярэдніцу В’етнамскай вызваленчай арміі, якая адыграла ключавую ролю ў захопе дзяржаўнай улады падчас жнівеньскай рэвалюцыі 1945. У тым жа годзе стаў адным з чатырох членаў магутнага Пастаяннага сакратарыята Цэнтральнага Камітэта партыі, папярэднікі Палітбюро.

Падчас першай Індакітайскай вайны з’яўляўся галоўнакамандуючым в’етнамскай арміі. Нанёс сур’ёзнае паражэнне французскім сілам у бітве пры Д’енб’енфу.

Падчас вайны ў В’етнаме (1959—1975) кіраваў усімі буйнымі наступальнымі аперацыямі паўночнав’етнамскай арміі. Зiяп арганізаваў Тэцкае (1968), Велікаднёвае (1972) і Вясновае (1975) наступы.

У 1978 Зiяп выступіў супраць увядзення войскаў у Камбоджу. У сакавіку 1982 быў выведзены са складу Палітбюро, аднак захаваў за сабой пасаду намесніка старшыні савета міністраў па пытаннях навукова-тэхнічнага развіцця. У ліпені 1991 Зiяп быў выведзены са складу Цэнтральнага Камітэта партыі.

Во Нгуен Зіяп памёр 4 кастрычніка 2013 года.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Vo Nguyen Giap // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Vietnam’s General Vo Nguyen Giap dies

Лiтаратура

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі В’етнама
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Кавалеры в’етнамскага ордэна Залатой Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Хо Шы Міна
Катэгорыя·Кавалеры в’етнамскага ордэна Ваенных заслуг
Катэгорыя·Стагадовыя доўгажыхары
Катэгорыя·Генералы В’етнамскай народнай арміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры абароны В’етнама
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта