wd wp Пошук:

Воўчка Праслужыч

Воўчка Праслужыч (XIV ст. — пасля 1419) — баярын галіцкі.

Біяграфія

Паходжанне Воўчкі невядома, выказваюць толькі здагадкі. На пячатцы пана Воўчкі, вялікай дыяметрам — 43 мм, што характэрна княжацкім і дзяржаўным таго часу, выява знака падобнага да літары «W» з адгалінаваннем налева і ўверх[1], на думку А. Аднарожанкі, блізкая да дынастычных трызубаў Рурыкавічаў[2]. Кругавы надпіс на пячатцы «+ sigillum *~* wolczconis * de * rogatin **~*»[1].

Згадваецца як Wolczko Presszlussicz dominy et heres de Rohatyn. Упершыню пад 1404 годам, сярод баяр, якія разглядалі справу паміж каралём Уладзіславам Ягайлам і пані Лізаветай Пілецкай у Медыцы паблізу Перамышля[3][4][5].

У 1415—1419 гадах перанёс горад Рагацін, з гары каля цяперашняга Підгароддзя на месца сяла Філіповічы, і надаў яму магдэбургскае права, а таксама герб з выявай літары «R» і аленяга рогу[6].

Пра жонку нічога не вядома. Сын — Івашка Рагацінскі, радны пан вял. кн. Свідрыгайлы. Магчыма, сынам Воўчкі быў і пан Андрэй Рагацінскі, які, аднак, згадваецца толькі Хронікай Быхаўца[7].

Зноскі

  1. 1 2 Однороженко, 2012, с. 176—177.
  2. Однороженко, 2009, с. 26.
  3. Грушевський, 1907, с. 235—240.
  4. Розов В. Українські грамоти. Том 1: XIV в. і перша половина XV в. — К., 1928. — 4 с. + 176 с. + 75 с. + IX с. — № 38, 46, 47.
  5. Materyały archiwalne wyjęte głównie z Metryki Litewskiej od 1348 do 1607 roku / Wyd. A. Prochaska. Lwów, 1890. — № 31, 32, 36.
  6. Ясінський, 2011, с. 312.
  7. Пятраўскас, 2014, с. 287, заўв. 57

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Рагацінскія
Катэгорыя·Памерлі ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Баяры галіцкія
Катэгорыя·Асобы