wd wp Пошук:

Восіп Блізнюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блізнюк. Восіп Блізнюк (12 снежня 19301 жніўня 1994) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належаў да смаргонскай групы арганізацыі.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся 12 снежня 1930 г. у шматдзетнай сялянскай сям’і ў в. Шаматова Ашмянскага павету Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць).

Вучыўся ў Смаргонскай школе, дзе далучыўся да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але планавала перайсці і да больш актыўных дзеянняў. Вядома, што Восіп Блізнюк дапамог арганізацыі знайсці бікфордавы шнуры, бо Расціслаў Лапіцкі планаваў узарваць мясцовую прапагандысцкую друкарню.

У лютым 1950 г. арыштаваны за ўдзел у падземнай антыкамуністычнай арганізацыі. Улетку таго ж году засуджаны на 25 гадоў зняволення ў канцлагерах.

У 1955 г. вызвалены і вярнуўся ў Беларусь у родную вёску Шаматова.

Памёр 1 жніўня 1994 г. у роднай вёсцы, дзе і быў пахаваны.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154757.html Біяграфія Восіпа Блізнюка

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Члены мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля (1947)
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Смаргонскім раёне