wd wp Пошук:

Востраўская брама

Востраўская брама ў сістэме ўмацаванняў Новага горада

Востраўская брама — адна з чатырох брам горада-крэпасці Слуцка, з’яўлялася адным з трох уездаў у Стары горад. Размяшчалася ва ўсходняй частцы горада, з боку прадмесця Востраў, да яе ад цэнтра горада вяла вуліца Востраўская, ад якой брама і атрымала сваю назву[1].

Архітэктура

Востраўская брама ўяўляла сабой мураваную двухярусную пабудову з вежай і вартоўняй[2] і была меншай з трох брам Старога горада, яе памеры ў плане складалі 9,15 на 15,25 метра. Перад брамай пасярэдзіне рова быў насыпаны равелін. На равелін з брамы і з боку поля пад вуглом адзін да аднаго былі перакінуты масткі. Масток, які прылягаў да брамы, быў пад’ёмным. Сама брама зачыняліся аббітымі жалезам драўлянымі створамі[1].

Зноскі

  1. 1 2 Ігар ЦІТКОЎСКІ. Была цытадэль на Случы
  2. Ціткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка. Слуцк, 1997. С. 49-50. ISBN 985-6219-09-4

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Брамы Беларусі
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Слуцка
Катэгорыя·Гісторыя Слуцка