wd wp Пошук:

Вольшыца

Во́льшыцавозера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сергуч (прыток Бярэзіны), за 40 км на ўсход ад горада Докшыцы, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Плошча паверхні 3,98 км². Даўжыня 3,32 км, найбольшая шырыня 1,9 км. Даўжыня берагавой лініі 9,75 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,3 м. Аб’ём вады 4,97 млн. м³. Плошча вадазбору 109 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны і берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелямі, месцамі ілам. Празрыстасць вады да дна. Возера дыстрафіруючае. Моцна зарастае. Праз возера працякае рака Сергуч і злучае яго з возерам Плаўна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Бярэзінскі біясферны запаведнік
Катэгорыя·Азёры Докшыцкага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Басейн Бярэзіны
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96