wd wp Пошук:

Вольфія

Вольфія[3] (Wolffia) — род раслін падсямейства Раскавыя (Lemnoideae); 17 відаў.

Назва

Родавая назва Wolffia дадзена ў гонар нямецкага батаніка і энтамолага Ёхана Фрыдрыха Вольфа(ням.) бел..

Дробныя калівы вольфіі бескаранёвай (Wolffia arrhiza) і некалькі буйных каліў многакарэнніка звычайнага (Spirodela polyrhiza)

Батанічнае апісанне

Складаецца з шарападобна-авальнай сцяблінкі 0,3-2,0 мм у папярочніку; лісця і каранёў няма. Расце на паверхні стаячых вод. Размнажаецца звычайна пачкаваннем да двух разоў у суткі, рэдка насеннем.

Хімічны склад

Утрымлівае крухмал (да 65 %), бялок (да 10 %), тлушч (да 20 %), вітаміны.

Віды

Сістэматыкі налічваюць 11 відаў у родзе[4], сярод якіх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Віды роду Wolffia паводле сайта The Plant List
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раскавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта