wd wp Пошук:

Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава

Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава (нар. 5 жніўня 1955, Гомель) — беларускі гісторык музыкі. Доктар мастацтвазнаўства, прафесар, ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (2020).

Біяграфія

Дачка беларускага пісьменніка Уладзіміра Дадзіёмава і выкладчыцы, філолага-беларусісіта Марыі Дадзіёмавай.

Скончыла сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Белдзяржкансерваторыі (1973), Белдзяржкансерваторыю (1978), аспірантуру Акадэміі Навук Беларусі (1989).

Працавала ў Інстытуце культуры, з 1993 года ў Белдзяржкансерваторыі (Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі) дацэнтам, прафесарам, у 2005—2017 — загадчыкам кафедры беларускай музыкі.

Навукова-даследчыцкая, педагагічная і творчая дзейнасць

Важнейшы навуковы ўклад В. Дадзіёмавай — рэканструкцыя асноўных этапаў станаўлення айчыннай музычнай культуры (да ХХ ст.), вяртанне ў кантэкст гісторыі Беларусі вялікага пласта музычнай спадчыны. Даследчыца выявіла ў айчынных і замежных сховішчах і вярнула на Беларусь сотні музычных помнікаў і іншых гісторыка-культурных матэрыялаў, якія дазволілі разгарнуць буйнамаштабныя навуковыя, метадычныя і творчыя праекты.

Аўтар 5 манаграфій, 10 вучэбных дапаможнікаў і хрэстаматый, 7 нотных выданняў, 4 вучэбных праграм, 5 брашур, 4 фонахрэстаматый і больш за 300 артыкулаў, якія былі выдадзены ў Беларусі, Расіі, Літве, Польшчы, Германіі, ЗША.

На аснове ўласных даследаванняў і фундаментальных публікацый распрацавала курс «Гісторыя музычнай культуры Беларусі да ХХ стагоддзя», які выкладаецца ва ўсіх ВНУ і сярэдніх навучальных установах культуры і мастацтва Беларусі.

Як кіраўнік вядучай беларусазнаўчай кафедры БДАМ здзейсніла арганізацыйную працу па ўмацаванні гэтай структуры, насычэнні яе інавацыйнымі праектамі, распаўсюду яе вядомасці ў музычным свеце.

Стварыла ўласную навуковую школу, падрыхтавала 6 кандыдатаў навук і больш за 20 магістраў і дыпломнікаў.

Актыўна ўдзельнічае ў міжнародных навуковых форумах (Мінск, Санкт-Пецярбург, Смаленск, Валгаград, Вільня, Варшава, Франкфурт-на-Майне, Лондан і інш.), разнастайных, у тым ліку міжнародных, творчых праектах.

Аўтарка і вядучая больш за 50 тэлепраграм, соцень радыёперадач. Аўтар канцэпцыі і вядучая больш за 1000 гістарычных канцэртаў у старажытных цэнтрах Беларусі ў межах 170 асветніцкіх фестываляў у Беларусі і за мяжой.

Музычныя помнікі Беларусі, вернутыя даследчыцай з замежных сховішчаў, даследаваныя і апрацаваныя В. Дадзіёмавай, трывала ўвайшлі ў рэпертуар вядучых творчых калектываў Беларусі.

Працяглы час была членам і старшынёй Савета БДАМ па абароне дысертацый, членам Прэзідыума ВМА па адукацыі ў галіне культуры і мастацтва, членам экспертнай камісіі РІВШ і іншых структур, рэдакцыйных калегій часопісаў «Весці БДАМ», «Мастацтва», «ЛІМ», актыўна супрацоўнічае з НАН Беларусі, выдавецтвам Беларуская энцыклапедыя і іншымі выдавецтвамі, а таксама з міжнароднай арганізацыяй ЮНЕСКА.

Узнагароды

Выбраная бібліяграфія

Манаграфіі

Вучэбныя дапаможнікі, хрэстаматыі

Брашуры

Рэпертуарныя зборнікі, нотныя выданні

Некаторыя артыкулы

Кніга вершаў і прозы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Музыказнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»