У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманоўская. Вольга Раманоўская (27 лютага 1951, Фергана, Узбекістан — 18 верасня 2013) — беларуская мастачка.
Скончыла ў 1974 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Пасля заканчэння інстытута працавала дызайнерам, займалася жывапісам. У мастацкіх выстаўках брала ўдзел з 1981 года. Творы экспанаваліся на шматлікіх гарадскіх i рэспубліканскіх выстаўках.
Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1999 года, сябар суполкі «Пагоня».
Памерла 18 верасня 2013 года. Пахавана на Каладзішчанскіх могілках у Мінску.
У шлюбе з мастаком Лявонам Раманоўскім мела дачку Ганну (нар. 1979), таксама мастачку.