wd wp Пошук:

Вольга Мікалаеўна Галубовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галубовіч. Вольга Мікалаеўна Галубовіч (нар. 20 чэрвеня 1956) — беларускі палітык, у 19901995 гадах — адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Трактаразаводскай акругі № 24 г. Мінска. Была намеснікам старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па справах жанчын, аховы сям’і, мацярынства і дзяцінства, а таксама членам Часовай камісіі Вярхоўнага Савета па ацэнцы дзеянняў членаў ГКЧП і падтрымаўшых іх грамадска-палітычных утварэнняў, органаў дзяржаўнай улады і кіравання, службовых асобаў і грамадзянаў (1991 год).

Удзельнічала ў распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі. Сааўтар канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990 года), шэрагу законапраектаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»