У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацюшка. Вольга Канстанцінаўна Мацюшка (16 мая 1915, в. Бажкі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 1988) — беларускі палявод, Герой Сацыялістычнай Працы. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—1967 гадах.
У 1952—1972 гадах працавала звеннявой па вырошчванню лёну і цукровых буракоў у калгасе імя Ламаносава. У 1966 годзе ёй прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Член КПСС з 1960, дэлегат XXII з’езда КПСС.
Узнагароджана ордэнамі Леніна (30.04.1966), «Знак Пашаны» (18.01.1958), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (12.01.1960).