wd wp Пошук:

Вольга Валянцінаўна Корбут

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корбут. Во́льга Валянці́наўна Ко́рбут (16 мая 1955, Гродна) — беларуская гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. Заслужаны майстар спорту СССР (1972). З 1991 года ў эміграцыі ў ЗША.

Біяграфія

Вольга Корбут прыйшла ў гімнастыку ў 10 гадоў і пасля паўтара гадоў заняткаў у Алены Цюнянковай ў 1965 годзе трапіла ў групу да Рэйнальда Кныша. Першы вялікі поспех прыйшоў у 1970 годзе — яна стала чэмпіёнкай СССР у апорным скачку і ўвайшла ў зборную СССР.

У 2018 годзе Вольга Корбут заявіла, што яе згвалціў трэнер Рэнальд Кныш[5]: «…гэта адбылося ў Мінску ў гасцініцы „Юбілейная“. Проста перад Алімпійскімі гульнямі, калі мне споўнілася 17 гадоў».

Азербайджанская паштовая марка (1996)

Чэмпіёнка XX Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен) у камандным першынстве, у асабістым заліку — у вольных практыкаваннях і на гімнастычным бервяне; сярэбраны прызёр у практыкаваннях на брусах. Чэмпіёнка XXI Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль) у камандным першынстве, сярэбраны прызёр у практыкаваннях на гімнастычным бервяне.

Чэмпіёнка свету ў камандным першынстве і ў апорным скачку, сярэбраны прыэёр у практыкаваннях на брусах, гімнастычным бервяне і вольных практыкаванкях (1974, Варна). Уладальніца сярэбранага медаля чэмпіянату Еўропы ў абсалютным першынстве (1973, Лондан). Абсалютная чэмпіёнка Спартакіяды народаў СССР (1975), СССР (1975), Чэмпіёнка СССР у камандным першынстве (1971, 1975), у апорным скачку (1970, 1974), у практыкаваннях на брусах (1974, 1976). У 1972 прызнана лепшай спартсменкай свету.

Скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут (1977).

3 1991 жыве ў г. Атланта (ЗША), утрымлівае гімнастычную акадэмію. Прэзідэнт чарнобыльскага фонду пры шпіталі г. Сіэтл (ЗША). Ганаровая грамадзянка г. Атланта.

Зноскі

  1. Olympedia — 2006.
  2. Корбут Ольга Валентиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Olga Korbut // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Корбут Ольга Валентиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Легендарная гімнастка Вольга Корбут: Мяне згвалтаваў трэнер перад Алімпіядай. Кныш: Корбут — дура дурай

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Беларусі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Чэмпіёны СССР па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Гімнасты СССР
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы