У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сударава. Вольга Аляксандраўна Сударава (нар. 22 лютага 1984, Гомель) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў скачках ў даўжыню. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Срэбараны прызёр чэмпіянату Еўропы 2012. Удзельніца алімпіяды 2008 года.
На Чэмпіянаце Свету 2009 — 11-я, Чэмпіянаце Свету 2011 — 4-я, Чэмпіянаце Свету 2012 — 5-я, Чэмпіянаце Еўропы 2011 — 6-я.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі скачкі ў даўжыню [1].
Бронзавая прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года ў скачках у даўжыню з вынікам 6,36 м[2].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняла 26 месца ў скачках у даўжыню з вынікам 6,29 м[2].