wd wp Пошук:

Вольга Аляксандраўна Лапо

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лапо.

Вольга Аляксандраўна Лапо (19 красавіка 1948, Гомель) — беларуская артыстка балета. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2020).[1][2]

Біяграфія

У 1967 годзе скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча, у 1982 годзе — Мінскі інстытут культуры.

У 19671988 гадах — артыстка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Дэбютавала партыяй Сольвейг («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга).

Танцоўшчыца лірыка-драматычнага плана, з поспехам выступала ў камедыйных ролях. Выконвала галоўныя партыі ў класічных і сучасных балетах: Марыя («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Папялушка («Папялушка[ru]» С. Пракоф’ева), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова[ru]), Каламбіна («Арлекінада» Р. Дрыга), Джулія («Альпійская балада» Я. Глебава), Фрыгія («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Радысачка («Чыпаліна[ru]» К. Хачатурана), вальс («Шапеніяна[ru]» на музыку Ф. Шапена).

У 19891992 працавала ў Дамаску (Сірыя), дзе арганізавала першую дзіцячую балетную школу ў Акадэміі мастацтваў.

Выкладчыца ў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.[1]

У 2016 годзе ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» выйшла дакументальная аповесць пра балет «Саркис и Лаппочка», галоўныя героі якой — Віктар Саркісьян і Вольга Лапо.[3]

Сям’я

Муж — народны артыст Беларусі Віктар Саркісьян.[1]

Зноскі

  1. 1 2 3 Фуэтэ для брыдкага качаняці
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №452 (нявызн.).(недаступная спасылка)
  3. Gala Lokhova Архівавана 23 студзеня 2022.: «Саркис и Лаппочка»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі