wd wp Пошук:

Вокнішча

Во́кнішчавозера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Обаль, за 19 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, прыкладна за 2,5 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Обаль і за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Шалягі.

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі каля 1,2 км.

Катлавіна возера круглаватай формы і знаходзіцца ў забалочанай нізіннай мясцовасці. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, тарфяністыя. У заходняй частцы пратокай возера злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў і праз яе з ракой Обаль.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Басейн Обалі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96