wd wp Пошук:

Войты

Войтывозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад горада Браслаў, за 1,5 км на ўсход ад вёскі Краснагорка, у басейне ракі Друйка. Знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,2 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Найбольшая глыбіня 1,8 м, сярэдняя — 0,9 м. Даўжыня берагавой лініі 2,7 км. Аб’ём вады ў возеры 0,18 млн м³. Плошча вадазбору 3,1 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, разараныя, на ўсходзе пад хваёвым лесам. Берагі (акрамя паўднёвага і асобных участкаў паўночнага) нізкія, сплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй 200—500 м. Да ўсходніх і заходніх берагоў прымыкае балота. Дно плоскае, выслана сапрапелем. 2 астравы агульнай плошчай па 0,2 га. Возера дыстрофнае, зарастае. Сцёк па ручаі ў возера Снуды. Упадаюць меліярацыйныя каналы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Браслаўская група азёр
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна