wd wp Пошук:

Войткавічы

Во́йткавічы[1] (трансліт.: Vojtkavičy, руск.: Войтковичи) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета.

Гісторыя

У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Каятану Павенскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 40 двароў, 203 жыхары. У 1914 г. 77 двароў, 421 жыхар.

Насельніцтва

На 01.01.2004 г. 119 двароў, 276 жыхароў.

Інфраструктура

Цэнтр гаспадаркі УА «Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж». Ёсць крама, аддзяленне сувязі, ФАП, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 27.12.2010 г. № 22 ператворана ў аграгарадок.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ваўкавыскі сельсавет
Катэгорыя·Аграгарадкі Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Войткавічы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных