Во́йстамскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Войстам.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Абрамаўшчынскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 15 мая 1978 года да сельсавета далучана частка скасаванага Міцкевіцкага сельсавета. 31 мая 2016 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вішнеўскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 929 чалавек[3], з іх 92,1 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 2,4 % — палякі, 1,1 % — азербайджанцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 30 населеных пунктаў: аграгарадок Войстам, вёскі Ардзяя, Велікаполле, Вострава, Вугляны, Дзярвелі, Забалацце, Закрочча, Замасце, Куляшы, Лазоўка, Лемяшы, Міцкевічы, Навасёлкі, Новае Сяло, Рацавічы, Роткавічы, Рудня, Селішча, Студзянец, Сялец, Хаўсты, Шастакі, Шчані, Ягаднава, хутары Акушкаўшчына, Белькава, Войстам, Катрынова, Палянка.