wd wp Пошук:

Войкаўская ГЭС

Войкаўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Дзвінаса ў Лагойскім р-не, у 3,6 км ад г.п. Плешчаніцы. Вызначаная магутнасць 100 кВт. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі 413 тыс. кВт*г.[2]

ГЭС каштавала больш за 600 млн бел.руб., у т.л. 220 млн. — на набыццё турбіны (крас. 2008)[2]. Усталявана адна турбіна ГЭУ-100 вытворчасці ААТ «Прамысловы саюз — Энергія» (Гродна)[3]. ГЭС аўтаномная, патрабуе толькі кантролю за тэмпературай падшыпнікаў і абмоткі ўзбуджэння. Вадазбор створанага плацінай вадасховішча (Дзвінаса і некалікі драбнейшых рэк) дазваляе размясціць побач яшчэ адну ГЭС. Работы выконваў ДУ «Аб’яднанне Мінскмеліявадгас» сіламі Лагойскага ПМС. Перад будаўніцтвам была пераселеная калонія баброў. На час будаўніцтва быў выкапаны 800-мятровы адвадны канал. ГЭС будавалася на адсыпанай на балоце пляцоўцы.[4]

Тэхнік ГЭС — Віктар Дрынкевіч (крас. 2008)[4].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.
  2. 1 2 Саковщинскую малую ГЭС в…
  3. Афіцыйная старонка…
  4. 1 2 Король Н. Без патетики…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Эканоміка Лагойскага раёна
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мінскай вобласці
Катэгорыя·Электрастанцыі Мінскай вобласці
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта