wd wp Пошук:

Войдат

Войдат (XIV ст. — пасля 1401) — сын Кейстута. Верагоднымі крыніцамі ўпамінаецца толькі двойчы[1].

Біяграфія

Паводле хронікі Віганда з Марбурга, Войдат камандаваў залогай будаванага Ковенскага замка падчас трохтыднёвай аблогі крыжаносцамі ў красавіку 1362 года. Пасля ўпартай абароны, замак быў захоплены і зруйнаваны. Войдат з 36 воямі спрабаваў прабіцца, але трапіў у палон[1]. Здабыццё замка было буйнейшай перамогай Тэўтонскага Ордэна над Літвой у XIV ст.

Паводле дакумента выданага Вітаўтам у 1401 годзе, Войдат, на роўных правах з братам Таўцівілам, трымаў Наваградскае княства[2]. Далейшы лёс Войдата невядомы.

З-за абмежаванасці крыніц, Войдата часам блытаюць з Вайдутам (Waydutte), сынам Бутаўта і ўнукам Кейстута[1]. С. Роўвел лічыць Бутаўта і Войдата адной асобай, а рознасць імёнаў тлумачыць праз дыялекты літоўскай мовы[3]. Блытаніны дадае «Хроніка Быхаўца», няпэўны летапіс XVI ст., які паведамляе пра смерць Войдата маладым.

Зноскі

  1. 1 2 3 Sužiedėlis S. Vaidotas… P. 21.
  2. Spečiūnas V. Vaidotas… P. 76.
  3. Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гедзімінавічы
Катэгорыя·Памерлі ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1400-я гады
Катэгорыя·Памерлі ў Каўнасе
Катэгорыя·Гедзімінавічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIV стагоддзі